Эдуард Гашынец
Эдуард Гашынец | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 лістапада 1923[1] (100 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | беларусазнавец, славіст, педагог |
Месца працы | |
Альма-матар |
Э́дуард Га́шынец (славацк.: Eduard Gašinec; 29 лістапада 1923, г. Кісуцке-Нове-Места, Славакія) — славацкі вучоны-славіст і педагог.
Скончыў у 1950 годзе Браціслаўскі ўніверсітэт. З 1974 года прафесар.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы як аўтар шматлікіх прац па методыцы выкладання славацкай мовы ў школах, а таксама шэрагу эксперыментальных школьных падручнікаў і метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў.
У 1940-я гг. зацікавіўся духоўнай спадчынай беларусаў, самастойна вывучыў беларускую мову. У 1970-я г. падтрымліваў творчыя сувязі з Ф. Янкоўскім, Я. Брылём, С. Панізнікам, асобныя творы якіх пераклаў на славацкую мову. У аглядных артыкулах, рэцэнзіях Гашынец знаёміць славацкіх чытачоў з беларускай мемуарнай гістарычнай літаратурай, педагагічнымі даследаваннямі; выступае з артыкуламі пра беларускую мову: «Беларуская мова ў „Народнай асвеце“» (1980—1881), «Беларусы і іншыя славяне» (1991) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гашынец Эдуард // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Мірачыцкі Л. Прафесар Эдуард Гашынец і Беларусь // Наша слова. 1995, 9 жніўня.
- Нарадзіліся 29 лістапада
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Жылінскім краі
- Выкладчыкі Універсітэта Коменскага
- Выпускнікі Універсітэта Коменскага
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Кісуцке-Нове-Месце
- Постаці славацкай славістыкі
- Постаці славацкай педагогікі
- Беларусісты
- Перакладчыкі на славацкую мову
- Перакладчыкі з беларускай мовы